З Кыргыстана спрабавалі незаконна вывезці чырвоны корунд (неапрацаваны рубін) вагой 11,6 кілаграма, паведаміла [1] fergana.agency са спасылкай на 24.Kg і Дзяржаўную пагранічную службу краіны.
Камень, ня задэклараваны на мытні, знаходзіўся ў багажы грамадзяніна Кіргізіі з ініцыяламі А. уулу Р. Ён спрабаваў пакінуць краіну праз бішкекскі аэрапорт Манас. Кошт канфіскаванага мінерала ацэньваецца ў $ 500 тысяч.
Варта адзначыць, што найбуйнейшы рубін, вядомы цяпер, называецца "Раджа Ратна" і важыць 459 грамаў (2475 карат). Уладальнікам рубіну з'яўляецца адвакат з Індыі, які атрымаў яго ў спадчыну. Паводле адных звестак, камень быў знойдзены на тэрыторыі Югаславіі і да апрацоўкі важыў 1,4 кілаграма (7000 карат). Па іншых дадзеных, "Раджа Ратна" быў знойдзены дзесьці ў раёне Шры-Ланкі, стаў сямейнай рэліквіяй і з таго часу ніколі не пакідаў тэрыторыі Індыі.
Звычайна ж вага рубінаў невялікая, камяні вагой 6-8 грамаў (30-40 карат) ужо лічацца буйнымі. У Кыргыстане маюцца два радовішча чырвоных корунд, абодва яны знаходзяцца ў Баткенскай вобласці.
Спасылкі
[1] https://fergana.agency/news/110848/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/kyrgyzstan
[4] https://zviazda.by/be/tags/rubin