Па стане на 8 гадзін раніцы работы па тушэнні працягваліся, вядзецца авіяцыйны маніторынг сітуацыі, паведамілі ў МНС.
14 верасня ўдзень столінскім ратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што ў лясным масіве каля вёскі Альманы каля ўрочышча “Копішча” назіраецца дым.
Інфармацыя была перададзена для праверкі з назіральнай вышкі работнікамі Палескага лясгаса. Яна пацвердзілася: назіралася задымленне ў лясным масіве, які належыць Рубельскаму лясніцтву Палескага лясгаса, які знаходзіцца ў 10 кіламетрах на ўсход ад вёскі Альманы Столінскага раёна.
У ходзе маніторынгу авіяцыяй МНС устаноўлена, што гарыць трава і хмызняк у балоцістай мясцовасці з развіццём пажару на ўсход. Для правядзення работ па тушэнні да месца пажару вылецелі верталёты Мі-8 і Мі-26 МНС, якімі праведзена 12 скідванняў вады. Да месца пажару былі накіраваны сілы і сродкі Палескага лясгаса і Столінскага раённага аддзела МНС. Наземнае тушэнне абцяжарана адсутнасцю пад'язных шляхоў і забалочанай мясцовасцю. Плошча, пройдзеная фронтам пажару, складае прыкладна 75 гектараў.
Усяго, паводле інфармацыі МНС, за суткі ў прыродных экасістэмах ліквідаваны шэсць тарфяных, тры лясных і пяць пажараў травы і кустоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/aviyacyya-mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns