Даследнікі з Google Health стварылі алгарытм, які дыягнастуе 26 скурных захворванняў па фатаграфіях хворага ўчастку і скаргах пацыента, піша [1] fakty.com.ua.
Сістэма атрымлівае на ўваходзе малюнак скуры пацыента і метададзеныя, якія ўключаюць у сябе дэмаграфічную інфармацыю пра пацыента, яго скаргі на стан і гісторыю наяўнасці скурных захворванняў.
У выніку алгарытм выдае не дакладны дыягназ, а тры самых падыходных з 26 магчымых, выдаючы ім сваю вагу.
Працу алгарытму праверылі дэрматолагі: сістэма правільна ўгадвае першы дыягназ у 71% выпадкаў, а адзін з трох першых - у 93% выпадкаў.
У блогу Google адзначаюць, што прыблізна 1,9 мільярда чалавек ва ўсім свеце пакутуюць ад скурных захворванняў, але з-за недахопу дэрматолагаў многія вымушаны звяртацца да ўрачоў агульнай практыкі. У адных толькі ЗША да 37% наведвальнікаў клінікі маюць па крайняй меры адну скаргу на скуру, і больш за палову гэтых пацыентаў аглядаюцца ня дэрматолагамі.
Спасылкі
[1] https://fakty.com.ua/ru/lifestyle/zdorove/20190917-z-tochnistyu-do-93-algorytm-navchyly-diagnostuvaty-zahvoryuvannya-shkiry/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zahvorvanni-skury
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[4] https://zviazda.by/be/tags/navuka