Дзесьці сёлета яблыкі не ўрадзілі, а ў садах Талачынскага кансервавага завода ўраджай багаты: ужо сабралі паўтары тысячы тон яблыкаў і груш, і гэта толькі палова ад запланаванага. Нават студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта на дапамогу паклікалі. Па пяцікурсніку Анатолю СТАРАННІКУ (на фота) відаць, што такі працоўны дэсант маладым людзям толькі ў радасць.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert