Да 40 рублёў за 1 квадратны метр плошчы кватэры абыйдзецца беларусам цеплавая мадэрнізацыя іх дамоў. Сума будзе залежаць ад пераліку мерапрыемстваў, якія жыхары вырашаць правесці для павышэння энергаэфектыўнасці будынка. Пра гэта інфармуюць "Мінск-Навіны" [1] са спасылкай на намесніка дырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Леаніда Паляшчука.
Ён таксама адзначыў, што аплата будзе налічвацца ўжо пасля завяршэння ўсіх работ і прыёмкі дома ў эксплуатацыю. Прадугледжана растэрміноўка на 10 гадоў, якая можа быць прадоўжана да 15 гадоў для грамадзян, якія адносяцца да катэгорый малазабяспечаных і сацыяльна слабых.
Па словах Леаніда Палешчука, укладанні жыхароў у цеплавую мадэрнізацыю акупяцца за 10-14 гадоў. Гэта адбудзецца за кошт таго, што энергаспажыванне такіх дамоў знізіцца, як і плацяжы за ацяпленне.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/teplovaya-modernizacziya-domov-obojdetsya-belorusam-v-summu-do-40-rublej-za-1-kv-m-ploshhadi-kvartiry/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zhkg