Дэвіз маштабнай акцыі - "Фэст, які робіш ты, а арганізуе прафкам”.
У гэты дзень ва ўнутраным дворыку БДУ разгорнуцца больш за 20 тэматычных пляцовак. Навуковыя, культурныя, спартыўныя і іншыя зоны змогуць задаволіць інтарэсы кожнага. Таксама будуць арганізаваныя фотазона, зона аквагрыма, бьюці-зоны з майстар-класамі па макіяжы. Акрамя таго праграма ўключае інтэлектуальныя конкурсы, адукацыйныя лекцыі, выставу навукова-тэхнічных дасягненняў БДУ, правядзенне навуковых эксперыментаў з вобласці фізікі, хіміі, біялогіі…
Пачаткоўцы- вакалісты і танцоры змогуць праэкзаменаваць сваё майстэрства ў конкурсе маладых выканаўцаў. Завершыцца свята музычным канцэртам з удзелам творчых калектываў і салістаў БДУ, а таксама групы Vassel & Rooby.
Арганізатарам фестывалю выступае першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ. Генеральный партнёр – Белінвестбанк. Пачатак мерапрыемства ў 17.00
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bsufest-2019
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[3] https://zviazda.by/be/tags/aktyuny-lad-zhyccya