На Міншчыне ідзе вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі.
У Мінскай вобласці праходзяць сумесныя пасяджэнні прэзідыумаў раённых і гарадскога Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў па вылучэнні кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі сёмага склікання.
Сумесныя пасяджэнні адбыліся ў дзевяці раёнах вобласці. У ліку тых, хто ў будучыні зможа прадстаўляць інтарэсы рэгіёна ў верхняй палаце парламента, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама Аляксандр Бачыла, дырэктар сярэдняй школы № 4 горада Маладзечна Каліна Капуцкая, старшыня Барысаўскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюза Алена Зяблікава.
Учора, 19 верасня, пасяджэнні прайшлі яшчэ ў трох раёнах: Валожынскім, Нясвіжскім і Стаўбцоўскім. 20 верасня яны адбудуцца ў Клецкім, Капыльскім, Салігорскім. У Любані, Старых Дарогах, Слуцку, Дзяржынску, Смалявічах, Пухавічах і Уздзе вылучэнне кандыдатаў адбудзецца 24 верасня, у Мінскім раёне — на дзень раней.
Адпаведна з заканадаўствам, Мінскую вобласць у Савеце Рэспублікі павінны прадстаўляць восем сенатараў. Членаў верхняй палаты парламента выберуць на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню вобласці.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-lazouskaya
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2019
[6] https://zviazda.by/be/tags/senatar
[7] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki