Сталічныя аператыўнікі высветлілі асобу жанчыны, якая з-за адмовы ўладальніка матацыкла пракаціць яе на транспартным сродку, кінула ў яго бутэльку шампанскага.
Пра тое, што невядомая жанчына пашкодзіла матацыкл Хонда GL 1800, у раённае ўпраўленне міліцыі Савецкага раёна паведаміў гаспадар транспарту. Праваахоўнікам мужчына распавёў, што каля прадуктовай крамы на Лагойскім тракце да яго падышла незнаёмая жанчына і стала прасіць пракаціць яе на матацыкле. Калі малады чалавек адмовіўся выконваць жаданне мінчанкі, яна раззлавалася і кінула ў матацыкл бутэльку шампанскага, тым самым пашкодзіўшы яго.
Асоба зламысніцы была ўсталяваная. Ёй была непрацуючая 38-гадовая мінчанка. Жанчына патлумачыла свой учынак станам алкагольнага ап'янення, аднак адзначыла, што спіртнымі напоямі яна не злоўжывае.
Суму нанесенай шкоды малады чалавек ацаніў у 700 рублёў. Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, па крымінальным артыкуле за хуліганства гараджанцы пагражае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[2] https://zviazda.by/be/tags/huliganstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/butelka-shampanskaga
[4] https://zviazda.by/be/tags/shkoda