Яна прызначана для дапамогі веласіпедыстам, якія вандруюць па Аўгустоўскім канале. Дзякуючы ёй турысты могуць азнаёміцца з маршрутам і з мясцовасцю як падчас паездкі, так і пры падрыхтоўцы да яе. Праграма дазваляе арыентавацца на мясцовасці, даведвацца аб “схаваных” славутасцях побач з маршрутам, праглядаць інфармацыю і фотаматэрыялы аб турыстычных аб'ектах.
Мабільны дадатак прадугледжвае магчымасць функцыянавання без выхаду ў інтэрнэт. Першым маршрутам у ім стаў самы вялікі міжнародны маршрут “August-Velo”, які пачынаецца каля пагранпераходу “Лясная-Рудаўка” і заканчваецца каля мяжы Гродна ў раёне Ласосна. Яго працягласць складае 49,9 км, час перадолення - 5 гадзін. Дадатак змяшчае апісанне больш як 100 аб'ектаў гэтага маршруту: славутасці, месцы адпачынку, аграсядзібы, месцы бітваў, помнікі, шлюзы канала і г.д.
Акрамя “August-Velo” даступны яшчэ адзін маршрут “Лінія Молатава”. Маршруты будуць дапаўняцца па меры фарміравання іх апісанняў. Актуалізацыя інфармацыі выконваецца ў рэжыме “абнаўлення” дадзеных, паколькі праграма выкарыстоўвае інфармацыйную базу аўтаматызаванага сэрвісу АІС “Grodnovisafree.by”, распрацаванага ГрДУ імя Янкі Купалы пры падтрымцы інавацыйнага фонду Гродзенскай вобласці, і з'яўляецца адным з працягаў гэтага сэрвісу.
У планах развіцця мабільнай праграмы даданне новых маршрутаў і аб'ектаў, фота- і відэаматэрыялаў, уключэнне аўдыёсуправаджэння, элементаў дапоўненай рэальнасці (дэманстрацыя страчанага выгляду аб'ектаў), інтэграцыя інтэрактыўных функцый -- чат, заказ месцаў, білетаў і г.д.
Мабільная праграма прызначана для смартфонаў і планшэтаў на платформе Android версій 5 і больш навейшых, размешчана ў Google Play Market пад назвай “Маршруты Аўгустоўскага канала”.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mabilnaya-pragrama-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/grdu
[3] https://zviazda.by/be/tags/marshruty-augustouskaga-kanala
[4] https://zviazda.by/be/tags/velasipedysty