Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ў ноч на 21 верасня, паведамілі БЕЛТА [1] ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.
У прамежак часу з 2.00 да 5.00 Банкаўскі працэсінгавы цэнтр будзе праводзіць тэхналагічныя работы на сеткавым абсталяванні.
У названы інтэрвал магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/bankovskie-kartochki-mogut-ne-rabotat-v-belarusi-nochjju-21-sentjabrja-362754-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bank
[3] https://zviazda.by/be/tags/plastykavyya-kartki