Паслугамі пасажырскага транспарту ў студзені-жніўні скарысталіся 520 млн чалавек, або 104,3% да аналагічнага перыяду мінулага года, паведамляе [1] Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.
Пасажыраабарот транспарту перавысіў 7,8 млрд пасажыра-кіламетраў, што складае 115,3% да ўзроўню студзеня-жніўня 2018-га.
У гэтым годзе за зімовыя, вясновыя і летнія месяцы арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі перавезлі 47 млн т грузаў. Гэта 94,7% ад аб'ёму перавезеных са студзеня па жнівень 2018-га.
Спасылкі
[1] http://minsk-city.belstat.gov.by/o-gsu/novosti-i-meropriyatiya/novosti/o-rabote-transporta-g-minska-v-yanvare-avguste-2019-g/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/gramadski-transpart