Асацыяцыя "Адукацыя для будучыні" прапануе новы маштабны праект - "Кубак па адукацыйнай робататэхніцы".
Юных і дарослых аматараў робататэхнікі чакае цэлая серыя ўражлівых спартыўных турніраў, дзе інтэлект спалучаецца са спортам, а вынаходлівасць - з вялікім аб'ёмам ведаў. "Кубак па адукацыйнай робататэхніцы" закліканы адкрыць новыя магчымасці для самарэалізацыі, быць на хвалі адукацыйных тэндэнцый, а таксама ператварыць асабістае хобі ў актыўнасць рэспубліканскага і нават міжнароднага ўзроўню.
Турніры "Кубка па адукацыйнай робататэхніцы" пройдуць у розных гарадах Беларусі: Пінску, Мінску, Гомелі, Барысаве, Віцебску і Брэсце. Кожны турнір, які аб'ядноўвае некалькі спаборніцкіх катэгорый, уяўляе сабой раўнацэнны этап у агульным "Кубку па адукацыйнай робататэхніцы": па выніках кожнага з турніраў вызначаюцца прызёры і пераможцы ў сваёй катэгорыі. Акрамя таго, па выніках "Кубка па адукацыйнай робататэхніцы" будуць вызначаныя "абсалютныя" пераможцы і прызёры ў агульным заліку ў кожнай катэгорыі (усяго 10 агульных залікаў).
Кубак стартуе ў канцы лістапада 2019 года і ўрачыста завершыцца ў маі 2020 года на самым масавым і відовішчным міжнародным робататэхнічным спаборніцтве ў Беларусі - VIII Мінскім адкрытым робатурніры!
Удзел у турнірах "Кубка" з'яўляецца бясплатным. Стаць удзельнікам можа кожны ахвотны. Каманда можа прымаць удзел у некалькіх спаборніцкіх катэгорыях, калі толькі яны не праходзяць у адзін час.
Больш падрабязную інфармацыю аб "Кубку па адукацыйнай робататэхніцы" можна знайсці ў афіцыйным Палажэнні [1].
Арганізатары "Кубка" таксама шукаюць суддзяў і валанцёраў для турніраў. Каб далучыцца да судзейскай або валанцёрскай каманды, неабходна запоўніць анкету [2].
У хуткім часе на сайце [3] будуць апублікаваныя рэгламенты катэгорый.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://drive.google.com/file/d/1euUiTyvR1VKxvlgNfe4FdCdlP7UnXtyB/view
[2] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdCTtEv6vsPOv5OBUUAiac4iMOQTatAy-rSfzq8_YTHuCyzig/viewform
[3] http://roboturnir.by/
[4] https://zviazda.by/be/tags/kubak-pa-adukacyynay-robatatehnicy
[5] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya-dlya-buduchyni
[6] https://zviazda.by/be/tags/turnir