Дзве мінчанкі заблудзіліся ў лясах Чэрвеньскага раёна, паведамілі БЕЛТА [1] ва УУС Мінаблвыканкама.
Так, 48-гадовая жыхарка сталіцы сышла па грыбы ў лес каля вёскі Красны Дар, але не змагла самастойна знайсці дарогу назад. Жанчына звязалася з супрацоўнікамі Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з дапамогай мабільнага тэлефона. Яе знайшлі на працягу некалькіх гадзін.
У падобную сітуацыю трапіла 49-гадовая мінчанка. У першы дзень водпуску яна адправілася па журавіны на балота каля вёскі Камісарскі Сад і заблукала. Жанчына патэлефанавала па нумары 102. Супрацоўнікі Чэрвеньскага РАУС, выкарыстоўваючы мабільную сувязь, мегафон і сігнальную гучную прыладу, аператыўна дапамаглі ёй выбрацца.
У абодвух выпадках медыцынская дапамога не спатрэбілася.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/dve-minchanki-zabludilis-v-lesah-chervenskogo-rajona-362810-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/chervenski-rayon