Каля 150 удзельнікаў з розных краін збярэ Форум годнага даўгалецця, які пройдзе ў Мінску 1 і 2 кастрычніка. Пра гэта «Мінск-Навінам» [1] паведамілі ў міжнародным грамадскім аб'яднанні «Узаемаразуменне».
Чакаюцца ўдзельнікі з Беларусі, Германіі, Аўстрыі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Украіны, Ізраіля, Эстоніі. Гэта прадстаўнікі дзяржаўных, грамадскіх, навуковых, камерцыйных арганізацый, эксперты ў галіне старэння насельніцтва, актыўныя пажылыя людзі.
На форуме абмяркуюць, што ўжо робіцца ў краіне ў інтарэсах людзей старэйшага пакалення і ў якіх кірунках варта рухацца далей. Будзе прадстаўлены праект Нацыянальнай стратэгіі «Годнае даўгалецце - 2030», распрацаванай урадам Беларусі з удзелам шэрагу грамадскіх аб'яднанняў. Удзельнікі пазнаёмяцца з міжнародным вопытам дзейнасці ў гэтай сферы.
У ліку арганізатараў форуму - кааліцыя «За годнае даўгалецце», навукова-даследчы інстытут Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Узаемаразуменне» і інш.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/forum-dostojnogo-dolgoletiya-projdet-v-minske-1-i-2-oktyabrya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalnaya-padtrymka