У мінскім заапарку 1 кастрычніка - у Міжнародны дзень пажылых людзей - пройдуць бясплатныя аглядныя экскурсіі для пажылых грамадзян. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў адміністрацыі заапарка.
Групы аглядных экскурсій будуць збірацца ля галоўнага ўваходу ў 11.00, 13.00 і 15.00. Наведвальнікі змогуць больш даведацца аб свеце жывой прыроды, палюбавацца на рэдкіх жывёл, птушак, рыб і рэптылій.
Па пенсійным пасведчанні ўваход будзе бясплатным
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-minskom-zooparke-1-oktjabrja-projdut-besplatnye-ekskursii-dlja-pozhilyh-ljudej-362872-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zaapark
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk