Хочаце аднавіць сапраўдныя вясковыя вячоркі — калі раннімі восеньскімі вечарамі збіраліся ў адной хаце за традыцыйным рыштункам, часалі лён, пралі кудзелю ды воўну, ткалі, а тым часам і спявалі, і жартавалі? Тады вам у Кіраўскі раён, што на Магілёўшчыне. Прынамсі там, у Любонічах (у мясцовым доме культуры) усе патрэбныя для работы прадметы сабраныя ў адным месцы на адмысловай выстаўцы. Сабралі яе рупліўцы народнай спадчыны Марыя і Іван САЛАНОВІЧЫ. Увесь рыштунак спраўны — на гэтым фота Марыя Салановіч прадзе на адным з экспанатаў — калаўроце.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/gistoryya-i-etnagrafiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/kirauski-rayon-0