Сёлета гэтае невялічкае мястэчка адзначае немалы ўжо юбілей — менавіта 450 гадоў таму Дрыбін згадваўся ўпершыню ў пісьмовых крыніцах. З гэтай прыемнай нагоды ўсіх ахвотных запрашаюць на свята, якое адбудзецца ў суботу, 28 верасня.
Як паведамілі арганізатары, а 9-й гадзіне распачнуць работу тэматычныя пляцоўкі арганізацый і ўстаноў раёна, гульнявыя пляцоўкі і фотазоны.
Непасрэдна святочная праграма пачнецца а 10.45 з паказальнага выступлення мажарэтак. Афіцыйная частка прадугледжвае наданне статусу «Ганаровы грамадзянін Дрыбінскага раёна» знакамітым яго жыхарам, ушанаванне былых кіраўнікоў раёна, вызначэнне пераможцаў у намінацыях «Старажыл» і «Самы маленькі жыхар», падвядзенне вынікаў раённага конкурсу па добраўпарадкаванні «Дрыбіншчына квітнеючая», дэфіле валеных і саламяных вырабаў.
Увечары свята працягне канцэрт салістаў мясцовага цэнтра культуры, які пачнецца а 19-й гадзіне. А ўжо ў 20.00 усіх гасцей парадуе выступленне заслужанай артысткі Беларусі Іны Афанасьевай. Напрыканцы гэтага дня ўсіх чакае яркае відовішча — маляўнічы салют!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzen-gorada-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/drybin
[4] https://zviazda.by/be/tags/svyata