Сустрэча [3] Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ была грунтоўнай і насычанай. Такі пункт гледжання выказаў журналістам галоўны рэдактар украінскай газеты «Урядовий кур'єр» Сяргей БРАГА.
Кіраўнік выдання назваў шчырай і адкрытай праведзеную размову, падчас якой былі закрануты самыя разнапланавыя тэмы, у тым ліку і вострыя палітычныя, эканамічныя. «Аляксандр Лукашэнка досыць добра інфармаваны пра сітуацыю ва Украіне, у яго свой погляд на гэта. І гэты погляд чымсьці адрозніваецца ад таго, які мы чакалі пачуць. У чымсьці ён нас пераканаў, у чымсьці не», — сказаў галоўны рэдактар.
Ён застаўся задаволены сустрэчай — «галоўнае, што з першых вуснаў пачулі аб пытаннях, якія нас хвалююць».
Галоўны рэдактар тэлеканала «Україна» Юрый СУГАК таксама станоўча ацаніў вынікі размовы: «Грунтоўна, такая магчымасць пагаварыць з Прэзідэнтам бывае нячаста».
Па словах генеральнага дырэктара інфармацыйнага агенцтва «Укрінфарм» Аляксандра Харчанкі, асаблівая каштоўнасць такіх сустрэч у магчымасці асабістых зносін. «Можна адчуць харызматычнага чалавека, чаго не зробіш на адлегласці, у тэлевізары», — растлумачыў ён.
Аляксандр Харчанка адзначыў узрушальную шчырасць беларускага лідара, яго ўменне «смачна» падаць сваю пазіцыю. «Шмат з якімі яго ацэнкамі мы нават можам не пагадзіцца. Але гэта настолькі самастойнае, глыбокае, асэнсаванае ім разуменне, што гэта выклікае вялікую павагу, нават калі ты з ім і не згодны», — рэзюмаваў ён.
Украінскія журналісты назвалі асабліва важнай сустрэчу напярэдадні Беларуска-ўкраінскага форуму рэгіёнаў у Жытоміры.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] http://zviazda.by/be/news/20190926/1569483130-alyaksandr-lukashenka-sustrakaecca-z-pradstaunikami-naybuyneyshyh
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukrainskiya-smi
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka