Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла, што ад сёмай гадзіны раніцы 29 верасня да дзявятай раніцы 30 верасня будзе адключана сервернае абсталяванне ведамства з-за тэхнічных работ.
З гэтай прычыны будуць недаступны два сервісы — аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма «Гасцініцы» і электронная паслуга на адзіным партале электронных паслуг «3.29.01 Перадача інфармацыі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь».
Інфармацыя аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўляецца ў органы ўнутраных спраў у адпаведнасці з пастановай Міністэрства ўнутраных спраў ад 1 ліпеня 2010 года № 214.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[3] https://zviazda.by/be/tags/server
[4] https://zviazda.by/be/tags/mus