У амерыканскім горадзе Солсберы, штат Паўночная Караліна, сем жонак пажарных, якія працуюць на адной станцыі, нарадзілі дзяцей прыкладна ў адзін і той жа час, паведамляе партал WNBC.
Першы раз СМІ звярнулі ўвагу на жанчын у сакавіку, тады ўсе яны былі на розных тэрмінах цяжарнасці і разам зрабілі фатаграфію ў пажарнай форме мужоў. Здымак шырока разышоўся па сацыяльных сетках. У верасні Брыяна Мітчэл, якая зрабіла першую фатаграфію, вырашыла сфатаграфаваць тых жа жанчын разам з іх нованароджанымі дзецьмі. «Не магу паверыць, што прайшло ўжо шэсць месяцаў з моманту, калі быў зроблены той здымак з будучымі мамамі. Час ляціць, і цяпер на пажарнай станцыі пазіруюць шчаслівыя і здаровыя дзеці і іх бацькі», — адзначыла амерыканка. Жанчыны заявілі журналістам, што не збіраліся зацяжарыць адначасова і не ведалі аб планах адна адной завесці дзяцей. «Магчыма, нашы мужы гэта запланавалі», — пажартавала адна з іх.
Немец патушыў пажар півам
Нямецкі аўтааматар патушыў рухавік свайго аўто, якое загарэлася, некалькімі бутэлькамі піва, паведамляе агенцтва Assocіated Press.
Мужчына ехаў па аўтабане паблізу горада Хесбах у Баварыі і адчуў дзіўны пах. Пасля ён убачыў языкі полымя пад капотам сваёй машыны. Ён хутка ўзяў некалькі бутэлек піва, якія ляжалі ў салоне ў кейсе і заліў агонь. Пажарныя адрэагавалі на выклік і прыехалі, але ўзгаранне ўжо было патушана з дапамогай толькі пеннага напою.
Раней паведамлялася, што расіянін патушыў узгаранне квасам. Жыхар горада Камень-на-Обі (Алтайскі край) дапамог уладальнікам аўтамабіля Nіssan X-Traіl, які загарэўся, таксама заліўшы агонь, але гэтым разам — безалкагольным напоем.
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/tags/zamore
[5] https://zviazda.by/be/tags/cikavyya-fakty