Яна скіраваная на развіццё маладзёжнага прадпрымальніцтва ў студэнцкім асяроддзі. Удзельнікам гэтага праекта мог стаць любы студэнт, магістрант альбо малады выкладчык БДУ, зацікаўлены ў стварэнні ўласнага бізнесу. Яны змогуць развіць або распрацаваць унікальны прадукт, знайсці аднадумцаў і сабраць каманду.
Слухачы стартап-школы атрымаюць веды аб вядзенні бізнесу ад паспяховых прадпрымальнікаў, навучацца тэхнікам і інструментам для запуску ўласнага праекта, а таксама методыкам развіцця прадпрымальніцкага мыслення.
Выкладчыкамі ў школе выступяць бізнесмены-практыкі, маладыя прадпрымальнікі, прадстаўнікі ўніверсітэтаў, навуковых арганізацый, бізнес-супольнасцяў і прадпрыемстваў. У праграму навучання ўвойдуць дысцыпліны па мэтапалажэнні ў бізнесе, распрацоўцы бізнес-плана, развіцці sоft skіlls (кіраўніцкіх здольнасцяў, сацыяльных навыкаў і асабістых якасцяў) і hаrd skіlls (навыкаў у продажы і маркетынгу, праектным менеджменце, бухгалтарскім уліку) і іншыя.
Пачаткоўцы-бізнесмены даведаюцца пра тое, як вырашаць адміністрацыйныя праблемы, выпрацоўваць стратэгію, весці перамовы з партнёрамі, інвестарамі і крэдытнымі арганізацыямі, навучацца складаць бізнес-планы, распрацоўваць бізнес-прапановы для інвестараў і г. д.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[5] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[6] https://zviazda.by/be/tags/pradprymalnictva