Сацыякультурны канал «Беларусь 3» падрыхтаваў новыя серыі праекта «Час кіно», прымеркаваныя да 95-годдзя айчыннага кінематографа. У цэнтры ўвагі тэлевізійнікаў — як навінкі, так і найлепшыя ўзоры «старога» беларускага дакументальнага кіно, а таксама яго аўтары.
Ужо сёння пачне гаворку пра нацыянальную школу дакументалістыкі вядомы рэжысёр і аператар Анатоль Алай. Яго новая работа «Доктар Шуба» (2019) апавядае пра лёс выдатнага беларускага хірурга, былога галоўурача 1-й клінічнай бальніцы Мінска Аляксея Шубы: ад таго часу, як малады ўрач у пачатку вайны вымушаны быў узначаліць санітарны цягнік, маючы ў памочніках толькі маладых медсясцёр і санітарак, да выклікаў сучаснасці, з якімі заслужанаму ўрачу БССР давялося мець справу.
У наступных выпусках — 11 і 18 кастрычніка — гледачы сустрэнуцца з Вольгай Дашук і яе фільмам «Полацкі вальс» (2018), а таксама з аўтарам дакументальнай стужкі «Вялікае падарожжа князя Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі» (2017) Юрыем Цімафеевым.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen