Гэта сцвярджае цыкл дакументальных фільмаў «Фарбы памяці», героі якога — дзесяць беларускіх мастакоў, чые творы сталі горкім і праўдзівым адлюстраваннем Вялікай Айчыннай вайны.
Прэм'ерны выпуск, які выйдзе на «Беларусь 3» ўжо 6 кастрычніка, прысвечаны народнаму мастаку Беларусі Леаніду Шчамялёву — стваральнікі праграмы не толькі падрабязна вывучылі карціны, якія адлюстроўваюць розныя перыяды ў няпростым лёсе мастака, але таксама пабывалі ў яго творчай майстэрні, пазнаёміліся з дочкамі Маргарытай і Людмілай, таксама мастачкамі, паслухалі развагі сяброў і калег.
Наступны фільм 13 кастрычніка раскажа пра народнага мастака Беларусі Віктара Грамыку — удзельніка Вялікай Айчыннай, франтавіка, які паказаў «сваю» — і агульную — вайну ў вядомых карцінах «Салдаты», «1941 год. Над Прыпяццю», «Жанчынам Вялікай Айчыннай прысвячаецца», «Песня аб маім атрадзе» і іншых. Сярод наступных герояў праекта — Міхаіл Савіцкі, Май Данцыг, Яўген Зайцаў, Пётр Дурчын, Мікалай Залозны, Лазар Ран, Пётр Данелія і Эдуард Куфко.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen