Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра, старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
На пасяджэнні Савета разглядалася прэзумпцыя добрасумленнасці як ключавы прынцып узаемадзеяння дзяржавы і бізнесу. Прапісаць у заканадаўстве кожную сітуацыю, кожны выпадак складана ці нават немагчыма, таму і важная правапрымяняльная практыка, заўважыў першы віцэ-прэм'ер. «Сёння паспяховае развіццё бізнесу — гэта рост нашай эканомікі. Як следства — павелічэнне і плацяжоў у бюджэт, і дабрабыту нашага народа», — адзначыў Аляксандр Турчын.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/biznes
[3] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-turchyn