Супрацоўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 8 кастрычніка да 1 лістапада правядуць шэраг выязных прыёмаў грамадзян і юрыдычных асоб у рэгіёнах. Прадстаўнікі Адміністрацыі вывучаць на месцах выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы і эфектыўнасць дзеянняў мясцовых органаў улады па павышэнні ўзроўню жыццезабеспячэння насельніцтва. Асаблівую ўвагу звернуць на сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў, выяўленне праблем, якія выклікаюць занепакоенасць людзей і патрабуюць аператыўнага вырашэння.
Графік работы на наступны тыдзень выглядае так: 8 кастрычніка ў 11.00 пачне прыём грамадзян у Мастоўскім райвыканкаме Іван Лаўрыновіч, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці. У гэты ж дзень у 9.00 у Бялыніцкім райвыканкаме будзе працаваць Міхаіл Русы, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці. У чацвер, 10 кастрычніка, з 10.00 прыём грамадзян у Крупскім райвыканкаме правядзе першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, а ў Докшыцкім райвыканкаме ў гэты ж час — Анатоль Ліневіч, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці. 11 кастрычніка з 11 гадзін у Пінскім гарвыканкаме грамадзяне змогуць трапіць на прыём да Анатоля Маркевіча, памочніка Прэзідэнта — інспектара па Брэсцкай вобласці. У Брагінскім райвыканкаме ў гэты ж дзень будзе працаваць са зваротамі жыхароў Юрый Шулейка, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці.
Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.
Марыя ДАДАЛКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryya-dadalka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/administracyya-prezidenta-respubliki-belarus-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/pryyomy