Спушчаны на ваду ў Шанхаі.
У Шанхаі першы ў свеце кантэйнеравоз з выкарыстаннем звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) умяшчальнасцю 23 тыс. TEU (двадцаціфутовы эквівалент), які названы CMA CGM Jacques Saade, спушчаны на ваду, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Летась пачалося будаўніцтва гэтага судна, якое злучае ў сабе перадавыя тэхналогіі і выдатныя экалагічныя магчымасці. Раней суднабудаўнічыя прадпрыемствы Рэспублікі Карэя займалі манапольнае становішча ў будаўніцтве мегакантэйнеравозаў.
У 2017 годзе старшыня праўлення і галоўны выканаўчы дырэктар карпарацыі CMA-CGM Жак Саадзі абвясціў аб рашэнні замовіць дзевяць кантэйнеравозаў умяшчальнасцю 23 тыс. TEU. Кампанія CMA-CGM абрала Кітайскую дзяржаўную суднабудаўнічую карпарацыю для будаўніцтва кантэйнеравозаў дзякуючы сусветна прызнаным прафесійным здольнасцям карпарацыі.
Агульная даўжыня судна складае 400 метраў, шырыня — 61.3 метра, плошча палубы роўная прыкладна чатырох стандартным футбольным палям; эксплуатацыйны ход — 22 вузла, вага судна дасягае 220 тыс. тон, ёмістасць — 23 тыс стандартных кантэйнераў.
Найбуйнейшы ў свеце кантэйнеравоз будзе здадзены ў эксплуатацыю ў красавіку 2020 года.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya