Галоўны рэдактар найбуйнейшага ў КНР Выдавецтва літаратуры на замежных мовах спадар Ху Каймінь, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Выдавецтва спадарыня Ван Жуй і рэдактар аддзела рускай мовы Выдавецтва літаратуры на замежных мовах спадарыня Чжан Вэньцзінь прыехалі ў Беларусь з канкрэтнымі прапановамі. І першая з іх — выданне грамадска-палітычнай літаратуры пра Кітай на беларускай мове.
На адной і другой сустрэчах, у якіх удзел з беларускага боку прымалі міністр інфармацыі і намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч і Ігар Бузоўскі, размова ішла і пра выпуск беларуска-кітайскага гадавіка, прысвечанага гуманітарным адносінам нашых краін. Сучасны ўзровень беларускай кітаістыкі сведчыць пра вартасці такога творчага і выдавецкага праекта, які дазволіў бы кансалідаваць сілы розных навуковых і навукова-практычных, творчых кірункаў у справе вывучэння Кітая, кітайскай культуры. Дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак пазнаёміў гасцей з Паднябеснай з цэлай бібліятэкай кніг пра Кітай, якія выйшлі ў выдавецтве за апошнія год-паўтара.
Сяргей ШЫЧКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-infarmacyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/kitay