Хорхе Эскандон, кіраўнік адміністрацыі муніцыпалітэта Лас-Маргарытас ў штаце Ч'япас на поўдні Мексікі, у аўторак пацярпеў у сутыкненні з мясцовымі жыхарамі. Сяляне прывязалі чыноўніка вяроўкай да пікапа і правалаклі па некалькіх вуліцах, пакуль іх не спынілі супрацоўнікі паліцыі. Пра гэта паведаміла радыёстанцыя MVS Noticias [1].
Падставай для канфлікту паслужыла незадаволенасць грамадзян працай кіраўніка муніцыпалітэта. Вядома, што ён абяцаў ім пабудаваць дарогу, але так і не зрабіў гэтага, нягледзячы на шматлікія просьбы. У ходзе сутыкненняў з паліцыяй у раёне Лас-Маргарытас пацярпелі як мінімум 11 чалавек, яшчэ каля 30 сялян былі затрыманыя.
Эскандон атрымаў неабходную медыцынскую дапамогу, яго жыццю нічога не пагражае.
Спасылкі
[1] https://mvsnoticias.com/
[2] https://zviazda.by/be/tags/meksika