Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, званок з банка аб наяўнасці запазычанасці па крэдыту прымусіў пахвалявацца 24-гадовага мінчаніна.
Маладому чалавеку паведамілі, што на яго імя аформлены крэдыты на куплю бытавой тэхнікі. Паколькі той гэтага не рабіў, то звярнуўся па дапамогу да праваахоўнікаў.
Аператыўнікі вывучылі прадастаўленыя банкам дакументы, правялі праверку і ўстанавілі, што да афармлення крэдытаў датычны 23-гадовы калега заяўніка. Знайшоўшы ў рэчах апошняга пашпарт, ён адправіўся ў бліжэйшую краму бытавой тэхнікі, дзе аформіў на чужое імя крэдыт на куплю бытавой тэхнікі. Падазрэнняў у супрацоўнікаў банка хлопец не выклікаў, паколькі меў знешняе падабенства з чалавекам на фатаграфіі ў пашпарце. Набыўшы тэхніку, ён перапрадаў яе пры дапамозе інтэрнэту. Грашовыя сродкі выдаткаваў на асабістыя патрэбы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[2] https://zviazda.by/be/tags/dvayniki
[3] https://zviazda.by/be/tags/padabenstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-adkaznasc