У здзяйсненні крадзяжу падазраецца жыхарка аднаго з аграгарадкоў Гродзенскага раёна, дзяўчына 1994 года нараджэння.
Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, некаторы час разам з сужыцелем яна здымала кватэру. Да восені мінулага года з імі жыла гаспадыня, а потым памерла. Яшчэ задоўга да смерці пенсіянерка запэўніла сваякоў, каб яны не перажывалі з нагоды выдаткаў на пахаванне -- грошы яна адклала. Але зберажэнні блізкім знайсці не ўдалося.
Гэта зрабіла жанчына, якая здымала кватэру, пры разборцы старой мэблі. У заначцы аказалася 2,1 тысячы долараў. Замест таго, каб вярнуць грошы сваякам памерлай, грамадзянка растраціла іх разам з сужыцелем. За частку сродкаў быў набыты аўтамабіль. Заведзена крымінальная справа за крадзеж.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdymnaya-kvatera