Фізічны пуск першага энергаблока Беларускай АЭС плануецца ў студзені 2020 года. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар станцыі Міхаіл Філімонаў сёння падчас прэс-тура замежных СМІ на БелАЭС, паведамляе БЕЛТА [1].
"Мы цяпер знаходзімся на этапе узгодненага графіка гатоўнасці да цыркпрамыўкі. Наперадзе ў нас фізпуск, які чакаецца ў раёне студзеня, канкрэтная дата будзе залежаць ад пускавых аперацый. Далей ўключэнне ў сетку", - растлумачыў Міхаіл Філімонаў.
Адказваючы на пытанне аб тэрмінах завозу ядзернага паліва на першым блоку, гендырэктар станцыі сказаў: "Да канца 2019 года мы плануем выйсці на гэты этап".
Дырэктар дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Васіль Палюховіч дадаў, што канкрэтная дата фізпуску будзе залежаць ад тэрмінаў завозу ядзернага паліва і яго прыёмкі на станцыі. "Мы не гонімся любой цаной (за тэрмінамі фізпуску - Заўвага БЕЛТА). Бяспека - у першую чаргу, і пераскокваць праз нейкія этапы ва ўгоду чаканням каго б там ні было мы не можам", - падкрэсліў ён.
Спасылкі
[1] https://atom.belta.by/ru/belaes_ru/view/fizicheskij-pusk-pervogo-energobloka-belaes-planiruetsja-v-janvare-2020-goda-10422/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-aes