У Беларусі з глыбокай заклапочанасцю сочаць за ростам напружанасці на паўночным усходзе Сірыі, гаворыцца [1] на сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Лічым важным, каб усе бакі дзейнічалі ў рэчышчы сумесных дамоўленасцей, дасягнутых у рамках Астанінскага працэсу і пазбягалі дзеянняў, якія могуць прывесці да эскалацыі сітуацыі ў гэтым складаным рэгіёне.
Заклікаем ў экстраным парадку вярнуцца да дыялогу ў мэтах пошуку палітычных спосабаў урэгулявання крызісу пры павазе тэрытарыяльнай цэласнасці Сірыі, якая з'яўляецца неад'емным фактарам для паступальнага аднаўлення і развіцця краіны.
Анкара 9 кастрычніка абвясціла [2]аб запуску на поўначы Сірыі новай ваеннай аперацыі, якая пачалася з авіяўдараў па пазіцыях курдскіх фармаванняў. Савет Бяспекі ААН сёння правядзе сустрэчу па сітуацыі ў Сірыі. Яе запыталі Францыя, Германія, Вялікабрытанія, Бельгія, Польшча. Раней усе краіны Еўрасаюза заклікалі Турцыю спыніць аперацыю ў Сірыі. Заява Савета ЕС была зацверджана усімі 28 дзяржавамі супольнасці. Еўрасаюз таксама выступіў з крытыкай планаў Турцыі па стварэнні "зоны бяспекі" на поўначы Сірыі для высылкі туды сірыйскіх мігрантаў, якія знаходзяцца на турэцкай тэрыторыі. У заяве падкрэсліваецца нязменная пазіцыя ЕС, што канфлікт у Сірыі не мае ваеннага рашэння і што аперацыя Турцыі абцяжарвае палітычны працэс пад эгідай ААН па ўрэгуляванні канфлікту. У ім таксама адзначаецца, што ЕС нязменна падтрымлівае адзінства, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Сірыі. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваю чаргу заявіў, што ЗША не падтрымлівае аперацыю ў Сірыі. Ён падкрэсліў, што амерыканскіх вайскоўцаў у зоне правядзення аперацыі няма, піша [3] БЕЛТА.
Спасылкі
[1] http://mfa.gov.by/press/news_mfa/bf6beb448fa3a059.html
[2] http://zviazda.by/be/news/20191009/1570649482-ankara-apavyascila-damask-ab-pachatku-vaennay-aperacyi-u-siryi
[3] https://www.belta.by/politics/view/v-belarusi-s-glubokoj-ozabochennostjju-sledjat-za-rostom-naprjazhennosti-v-sirii-mid-365162-2019/
[4] https://zviazda.by/be/tags/turcyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/siryya
[6] https://zviazda.by/be/tags/eurasayuz
[7] https://zviazda.by/be/tags/vaennyya
[8] https://zviazda.by/be/tags/vaennaya-aperacyya