Міністэрства фінансаў ацэньвае страты для Беларусі з-за падатковага манеўру ў расійскай нафтавай галіне ў 2020 годзе ў $400 млн, паведаміў журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч, піша [1] БЕЛТА.
"$800 млн з улікам страт у 2019 годзе. Гэта сумарна для эканомікі - па $400 млн у 2019 і 2020 гадах", - сказаў Максім Ермаловіч, адказваючы на пытанне пра страты Беларусі з-за падатковага манеўру.
Што да перамоў з Расіяй па магчымай кампенсацыі, міністр адзначыў: "Мы пакуль у працэсе (абмеркавання. - Заўвага. БЕЛТА).
У верасні 2019 года старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько паведамляў, што Беларусь з пачатку года недаатрымала Br520 млн мытных пошлін з-за падатковага манеўру.
Падатковы манеўр пачаўся ў нафтавай галіне Расіі ў 2015 годзе. Да 2018 года праходзіў яго першы этап, у 2019-м пачаўся завяршальны, які працягнецца да 2025 года.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/minfin-belarusi-otsenivaet-poteri-iz-za-nalogovogo-manevra-v-2020-godu-v-400-mln-365178-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/finansy
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-finansau
[4] https://zviazda.by/be/tags/maksim-ermalovich
[5] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[6] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[7] https://zviazda.by/be/tags/naftavy-rynak