Ён адбудзецца 12 кастрычніка, паведамляе яго аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў.
На мерапрыемства запрашаюцца выпускнікі агульнаадукацыйных устаноў адукацыі, якія пакінуць іх у 2020 годзе.
У Дня адкрытых дзявярэй - сустрэча з прадстаўнікамі кіраўніцтва УУС, курсантамі Акадэміі і Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь. Выступоўцы раскажуць пра асаблівасці прыёму абітурыентаў у 2020 годзе і навучання на розных факультэтах ведамасных ВНУ, службе ў органах унутраных спраў у цэлым, а таксама адкажуць на пытанні, якія будуць цікавіць прысутных.
У фае будзе размяшчацца выстава ўзбраення і спецсродкаў магілёўскага АМАПу, з якой зможа азнаёміцца кожны ахвотны.
Пачатак мерапрыемства ў 11 гадзін. Наведвальнікаў чакаюць у суботу па адрасе: г. Магілёў, вул. К.Маркса, д.25.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dzen-adkrytyh-dzvyarey
[2] https://zviazda.by/be/tags/uus-magilyouskaga-ablvykankama