Беларусь у 2020 годзе будзе сустаршынстваваць у Садружнасці Незалежных Дзяржаў, расказаў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае [1] БЕЛТА.
"Мінск неафіцыйна лічыцца сталіцай СНД. Там знаходзіцца штаб-кватэра Выканкама. І я заўсёды гавару з удзячнасцю ў адрас кіраўніцтва Беларусі, што мы атрымліваем там вельмі актыўную падтрымку ў нашай дзейнасці. І ў размяшчэнні штаб-кватэры, і вылучэнні ініцыятыў", - падкрэсліў Сяргей Лебедзеў.
Ён паведаміў, што Беларусь згадзілася прыняць сустаршынства ў СНД у наступным годзе і, як чакаецца, у 2021 годзе зойме пасаду старшыні ў СНД. "Беларусь не раз была старшынёй у СНД і заўсёды паспяхова спраўлялася з гэтай місіяй. Мы глыбока ўпэўнены, што Беларусь была, ёсць і застанецца актыўнай удзельніцай нашага ўзаемадзеяння", - заявіў выканаўчы сакратар СНД.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/politics/view/belarus-u-2020-godze-budze-sustarshynstvavats-u-snd-a-u-2021-m-stane-starshynej-lebedzeu-82003-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/syargey-lebedzeu
[3] https://zviazda.by/be/tags/snd