Змяненне цэнаў на паліва на 1 капейку з'яўляецца прадуманай стратэгіяй, заявіў сёння журналістам намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Бунакоў ў Палаце прадстаўнікоў, паведамляе БЕЛТА [1].
"Для нас гэта прадуманая стратэгія, каб у першую чаргу захаваць эфектыўнасць нашых нафтаперапрацоўчых заводаў, тым больш ва ўмовах мадэрнізацыі, якая сёння праводзіцца", - адзначыў Андрэй Бунакоў.
Намеснік старшыні "Белнафтахіма" звярнуў увагу, што цэны на паліва могуць як расці, так і зніжацца ў залежнасці ад розных фактараў і гэта не толькі кошт нафты. Паколькі беларускія нафтапрадукты пастаўляюцца не толькі на ўнутраны рынак, але і экспартуюцца, таксама маніторыцца сітуацыя і на бліжэйшых рынках.
"Гэта комплекснае пытанне. Мы выбралі палітыку (у плане змены коштаў на паліва. - Заўвага БЕЛТА), яна ва ўсіх на слыху, і мы будзем яе прытрымлівацца", - рэзюмаваў Андрэй Бунакоў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/belneftehim-rasskazal-pochemu-vybrana-strategija-izmenenija-tsen-na-toplivo-na-1-kopejku-365235-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belnaftahim
[3] https://zviazda.by/be/tags/paliva