Сталічныя праваахоўнікі затрымалі неаднаразова судзімага 49-гадовага мінчаніна, які ўдарыў незнаёмца бутэлькай па галаве.
Здарэнне адбылося ў адной з крамаў на вуліцы Налібоцкай. На лінію “102” патэлефанаваў устрывожаны мужчына і паведаміў, што невядомы ўдарыў яго бутэлькай і збег. На месца неадкладна выехалі супрацоўнікі міліцыі. Азнаёміўшыся з запісамі камер відэаназірання, яны аператыўна затрымалі мужчыну. Як аказалася, 49-гадовы грамадзянін неаднаразова трапляў у поле зроку праваахоўнікаў.
У ходзе разглядаў затрыманы растлумачыў, што прыйшоў у гандлёвы цэнтр набыць алкаголь. Што менавіта падштурхнула ўдарыць незнаёмца бутэлькай спіртнога, ён патлумачыць не змог.
Раней за здзяйсненне хуліганстваў мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці пяць разоў. І на гэты раз дзеянні мужчыны могуць быць кваліфікаваныя па крымінальным артыкуле “Хуліганства”. Яму можа пагражаць максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да дзесяці гадоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/udar
[2] https://zviazda.by/be/tags/pakupnik