Сёлета святкуецца 90-годдзе з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта, празаіка, драматурга Алеся Ставера (1929—1995). Ён з'явіўся на свет у сялянскай сям'і. Падчас блакады партызанскага краю страціў бацьку і братоў, быў вывезены фашыстамі ў Германію. Пасля вайны скончыў філфак Мінскага педінстытута. У розныя гады працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў школе, рэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР, загадчыкам літаратурнай часткі Белдзяржфілармоніі, навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Аўтар паэтычных зборнікаў «Золак над Бярозай», «Ластаўкі перад дажджом», «Жураўлі ляцяць...», «Лірнік», «Жнівеньскі вырай», «Зоры зямныя», а таксама зборнікаў для дзяцей, рамана, лірычнай камедыі, п'есы.
Вершы — Алесь СТАВЕР, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ
Куплет 1:
Цябе яшчэ нідзе я не страчаў,
А думаю я пра цябе штодзённа...
Я ў марах вобраз твой намаляваў
І ім жыву, аб ім пяю натхнённа...
Прыпеў (2 разы).
Маё каханне, дзе ты? Дзе
жывеш,
Мой спадарожнік радасці і болю?
Няўжо мяне ты ўсё-ткі абмінеш?
Няўжо цябе я не знайду ніколі?
Куплет 2:
Не трэба мне шматструннай
славы, не!
Не трэба мне пахвал ліслівых
хоры!
Жыла-была б ты толькі
ля мяне, —
Я мог бы зрушыць, як гавораць,
горы.
Прыпеў
Куплет 3:
Цябе няма... У буру, ў бездарож
Іду адзін я па зямных
абшарах...
І ў горкі час я лёсу ўдзячны ўсё ж,
Што ты жывеш хоць у прыгожых
марах...
Рубрыку вядзе Яўген Ксяневіч
evgenyksenevіch@gmaіl.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/yaugen-ksyanevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/pesnyu-byaryce-z-saboyu