Мужчына застрэліў чатырох чалавек у іх кватэры ў Чыкага (штат Ілінойс). Пра гэта паведаміла ў нядзелю тэлекампанія CNN са спасылкай на гарадскую паліцыю, перадае [1] ТАСС.
Паводле яе даных, злачынства было здзейснена ў ноч на нядзелю. 67-гадовы мужчына адкрыў агонь па чатырох асобах, якія вячэралі у сваёй кватэры. Затым ён падняўся па лесвіцы і цяжка параніў жанчыну. Яна была дастаўлена ў бальніцу і знаходзіцца ў крытычным стане.
"Калі ён зайшоў у суседнюю кватэру, там знаходзіліся чатыры чалавекі, якія сядзелі за сталом і елі. Ён адкрыў агонь і застрэліў іх па прычынах, якія нам не вядомыя", - прыводзіць тэлекампанія словы намесніка галоўнага інспектара гарадской паліцыі Энтані Рыка.
Той, хто страляў затрыманы. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў знаёмы са сваімі ахвярамі. Матывы злачынства высвятляюцца.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/6995196
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/chykaga
[4] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva