Бясплатныя працэдуры для маці ў Іслач-парку, выстава арыгіналу Берасцейскай Бібліі, Belarus Fashion Week-2019, творчая сустрэча з шведскімі пісьменнікамі, выстава партрэтаў, якія гучаць і іншае - афіша «Звязды» з 14 па 20 кастрычніка.
Дзе: Іслач-Парк, в. Ракаў, вул. Ракаўскі с\ с, 24, офіс 1
Калі: 14, 15 кастрычніка
Колькі каштуе: бясплатна
З нагоды свята арганізатары хочуць зрабіць вам падарунак! Усім матулям 14 і 15 кастрычніка яны дораць на выбар бясплатны прыватны масаж працягласцю 30 хвілін або наведванне аквазоны на 1.5 гадзіны (басейн, сауна, хамам).
Для атрымання падарунку неабходна загадзя запісацца па тэлефонах +375 (29) 869-84-09, +375 (17) 555-56-42. А затым прыехаць да іх з пасведчаннем аб нараджэнні Вашага дзіцяці або пашпартам, у якім маецца запіс аб дзіцяці.
Папярэдні запіс абавязковая. Колькасць месцаў абмежавана.
Там пастараеюцца зрабіць усё магчымае, каб Ваш адпачынак апынуўся максімальна камфортным і незабыўным!
Дзе: Музей кнігі Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116
Калі: 10 кастрычніка - 17 лістапада, аўт, серада, пт: 10:30 - 19:00, чцв, сб, ндз: 10:00 - 18:00; пн - выхадны
Колькі каштуе: бясплатна
10 кастрычніка 2019 г. у 16.00 у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё выставы «Выхад з ценю: невядомы арыгінал Берасцейскай Бібліі». Упершыню шырокай грамадскасці быў прадстаўлены ўнікальны экземпляр з прыватнай калекцыі, які перажыў больш за 450 гадоў і мае сваю неверагодную гісторыю. Асобнік раней нідзе не экспанаваўся, і нават у навуковым свеце малавядомы і недаследаваны.
Берасцейская Біблія – кніга незвычайная і таямнічая, якая дагэтуль знаходзіцца ў самым эпіцэнтры навуковых дыскусій і абрасла мноствам гіпотэз. У сховішчах свету на сённяшні дзень налічваецца каля 130 асобнікаў. А экземпляры, што захоўваюцца ў Беларусі ў дзяржаўных і прыватных калекцыях, можна пералічыць на пальцах адной рукі. Выстава дае выключную магчымасць убачыць арыгінал самага загадкавага выдання ў айчыннай гісторыі – знакамітай Берасцейскай Бібліі.
Выстава адбудзецца ў межах серыі мерапрыемстваў «Берасцейская Біблія: адкрыты дотык».
Прыйдзі і дакраніся да кніжнага шэдэўра!
Дзе: Дом Мікеланджэла, г. Мінск, ул.Петра Мсціслаўца, 12
Калі: 14-20 кастрычніка
14-20 кастрычніка 2019 года ў Мінску пройдзе 19-ы сезон Belarus Fashion Week - праект Беларускай палаты моды і агенцтва PR і камунікацый «Адкрыты подыум».
Пляцоўкай для мерапрыемства абраны дом «Мікеланджэла» жылога комплексу Маяк Мінска па адрасе вул. П. Мсціслаўца, 12, дзе на трох узроўнях размесцяцца першы ў Беларусі часовы гандлёвы цэнтр беларускай моды, зоны з паказамі і інсталяцыямі, а таксама бясплатная адукацыйная платформа.
Яніна Ганчарова, заснавальнік Belarus Fashion Week, старшыня грамадскай арганізацыі «Беларуская палата моды»:
- За апошнія 10 гадоў мы відавочна бачым развіццё ўнутры краіны вобраза беларускай моды. У СМІ часта ўсплываюць навіны, звязаныя з дзеячамі моды, усюды адкрываюцца крамы і шоў-румы, таксама модныя паказы сталі настолькі частымі, што падобныя на забаўляльны гарадскі event. Але ўсё гэта мішура, за якой хаваецца праблема - пакупнік як беларускі, так і замежны ня ацэньвае беларускі прадукт дорага. А адзінкавыя пакупкі людзей, нацэленыя больш на індывідуальны пашыў, тут не аргумент поспеху. Вобраз «беларускае - якаснае, але таннае» пераследуе нас ад паспяховага іміджу прадуктаў харчавання і касметыкі, да таннага беларускага лёну, які забяспечвае Еўропу сыравінай. Пры ўсёй гэтай актыўнасці працаваць трэба ўсім разам яшчэ мінімум дзясятак гадоў, каб сапраўды стварыць моцную бачную фэшн індустрыю і пазітыўна паўплываць на імідж краіны праз самую прывабную сферу, уплыў якой недаацэньваюць. Бо гэта зразумела, што фэшн індустрыя - гэта яшчэ і сфера, дзе штодня працуюць і могуць працаваць жанчыны, маладыя спецыялісты, а таксама людзі, якія жывуць у малых гарадах. Скажам так, каб прайсціся па грузінскім шляху, трэба бачыць шырэй, чым развіццё аднаго брэнда, трэба будаваць стратэгічны план развіцця фэшн-індустрыі і тут важна працаваць разам: прадпрыемствам прыватнага сектара, маладым дызайнерам і, вядома ж, цяжкавагавым кампаніям лёгкай прамысловасці.
Мода - гэта культура.
Fashion - гэта бізнэс.
Маладым дызайнерам патрэбен досвед і якасная адукацыя. Паспяховым брэндам - продаж ўнутры краіны і на экспарт. Увесь свет паглынуты трэндам адказнай моды, а гэта значыць, што наша натуральная рыса беларусаў, рацыянальнасць ва ўсім, у трэндзе. Мы не гатовыя марнаваць грошы на піяр. Звярніце ўвагу, як працуе апошнія гады Італьянская палата моды і Брытанскі савет моды - іх намаганні накіраваны на папулярызацыю дызайнераў ўнутры краіны сярод звычайнага насельніцтва, а таксама на экспарт у выглядзе выстаў і прыватных PR - івэнтаў.
Наша дзейнасць, Беларускай палаты моды накіравана на развіццё і фарміраванне фэшн ў адзіны моцны інструмент, які будзе карысны і краіне ў цэлым. Развіццё моды не як івэнта, а як бізнэса- гэта прамая сувязь з падтрымкай прадпрымальніцтва, што цягне за сабой павелічэнне рабочых месцаў і відавочную карысць у выглядзе падаткаў. Вядома, адмаўляць такую прывабную частку як модныя паказы нельга, гэта і ёсць шлях дабаўленага кошту для унікальных і дарагіх брэндаў. У гэтым сезоне мы шмат гаварылі аб новым фармаце, і ўсё гэта: скарачэнне колькасці модных паказаў. Будуць прадэманстраваны новыя калекцыі толькі тых дызайнераў і брэндаў, каму сапраўды гэта трэба і тыя брэнды, якія хочуць быць на подыуме Belarus Fashion Week. У плыні ўсяго тыдня мы правядзем пару дзесяткаў бясплатных адукацыйных выступленняў са спікерамі з розных краін.
Наш выбар - інвеставаць у адукацыю нашых дызайнераў як маладых, так і ўжо вядомых. А таксама мы практыкуем працу «гандлёвага аб'екта», дзе па ўсіх нормах гандлю змогуць прадавацца дарагія і паспяховыя дызайнеры. Усе выдаткі на тыднёвы эксперымент мы бярэм на сябе. Мы робім гэта для таго, каб паказаць, што ўсе модныя праекты накіраваны на продаж, гэта маркетынгавыя выдаткі для дызайнера або брэнда. А Тыдзень моды, як форум моды, і дзейнасць нашай асацыяцыі дае магчымасць бясплатнай адукацыі, прэзентацыі, а таксама магутнай камунікацыйнай платформы для дзелавых і творчых людзей, хто хоча працаваць у модзе!
Вас чакаюць:
На паказы і адукацыйную праграму дзейнічае акрэдытацыя.
Уваход на Belarus Fashion Week Festival адкрыты для ўсіх з 12.00 - 22.00!
Глядзіце поўную праграму мерапрыемстваў Тыдня моды ў афіцыйным раскладзе [2].
Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19
Калі: 14 кастрычніка, 19:00
Колькі каштуе: бясплатна
«Спадчына ў дзеянні» – самы вялікі конкурс рэалізаваных праектаў у працы са спадчына заканчваецца. Сумесна з урбаністычным альманахам «Гарадскія тактыкі» мы падрыхтавалі папяровы каталог праектаў-фіналістаў конкурса. Прэзентацыя каталога ў цёплай нефармальнай атмасферыадбудзецца ў Галерэі Ў, уваход праз бар.
27 праектаў увайшлі ў фінал конкурса і вызначаныя журы як лепшыя працы са спадчынай у Беларусі ў 2013-2018 гг. Кожны разварот зборніка прысвечаны аднаму праекту. Ад ідэі да рэалізацыі, – як гэта было? Распавядаюць самі аўтары.
Прыходзьце, каб пабачыць рэстаўратараў, аўтараў праектаў, пераможцаў – непублічных людзей, якія штодзённай працай захоўваюць, адраджаюць і надаюць сучаснае гучанне нашай гісторыі і мінуламу.
Дзе: АртХаос, г. Мінск, вул. Пятра Мсціслаўца, 11, 1 паверх, цэнтральны ўваход
Калі: 10-23 кастрычніка, пн-ндз - 10:00 - 22:00
Колькі каштуе: бясплатна
З 10 па 23 кастрычніка 2019 г. галерэя «АртХаос» прадстаўляе персанальную выставу беларускага мастака Мікалая Бушчыка «Існае ў колеры».
ІСНАЕ Ў КОЛЕРЫ – не проста назва выставы – гэта сутнасць таго, што ўсе бачнае для чалавека існуе ў колеры. Чалавек усё ўспрымае з эмоцыяй на пэўны колер. Радасць, страх і іншыя эмоцыі ў нас жывуць праз колер. Мы не бачым свет чорна-белым, таму так добра арыентуемся паводзінамі ў свеце зямной прыроды. Святло раскладваецца на вясёлку і дазваляе нам успрымаць свет у бясконцай разнастайнасці эмацыйна. Калі б бачны свет быў бясколерным, чорна-белым, мы ведалі б яго як разнастайнасць формаў, і толькі. Дзякуючы колеру ўсяго існага мы ведаем стан асяроддзя. Бачнае ўражанне нараджае эмоцыі такiя ж бясконцыя, як бясконцыя i спалучэнні колераў. Кожнай эмоцыі адпавядае яе колер. Мінімальна асветлены свет ужо мае каляровыя варыяцыі. Таму сцвярджаю: каляровае бачанне дадзена нам для эмацыйнага ўспрымання. У жывапісе – гэта адзіны шлях кіраваць успрыманнем гледачоў і іх эмоцыямі праз стан колеру ў карціне. Стан колеру і яго напружанасць дазваляюць хваляваць пачуццi гледача. Хто ўмее гэта – той кіруе пачуццямі іншых. Сапраўднае – значыць Існае. Для бачнага ўспрымання – гэта Колер.
Мой свет у карцінах – не пераказ убачанага. Гэта вопыт праз пачуцці. Мне мала пераказаць тое, што ўжо стварыў Стваральнік – гэта для вучняў. Чалавек, як Сын Творцы, здольны на большае...
Для большай яснасці разумення ідэі аб вялікіх магчымасцях колеру ў перадачы задум стэнды залаў вырашаны ў розных каларытах. Асобна складзеная невялікая экспазіцыя акварэльных твораў, як і ў літаратуры паэзія існуе асобна ад прозы, паколькі гэта матэрыял экспромтны, які ствараецца пры хуткаплыннасці часу і магчымасцях тэхнікі акварэлі.
Даведкі па тэл .: +375 33 3538577
Бушчык Мікалай Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1948 г. у в. Дзераўная Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці (Беларусь).
У 1969 г. скончыў Краснадарскае мастацкае вучылішча (Расія), у 1975 г. ⸺ Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Член Беларускага саюза мастакоў.
Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, калекцыях Беларускага саюза мастакоў, Саюза мастакоў Расіі (Масква), Міністэрства культуры Расіі (Масква), у Мастацкім музеі Латвіі (Рыга), Карціннай галерэі Патсдама (Германія), у калекцыі мэрыі Дамары-ле-Ліс (Парыж, Францыя), у Пінакатэцы мэрыі Сан-Джэнезіа-Атэзіна (Італія), у мастацкім музеі Волагды (Расія), карціннай галерэі Табольска (Расія), у Мастацкім музеі Нью-Брунсвіка (ЗША), у прыватных зборах Беларусі, Расіі, Канады, Францыі, Германіі, Італіі, Югаславіі, Польшчы, Іспаніі, Фінляндыі, ЗША, Люксембурга, Нідэрландаў.
Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13
Калі: 16 кастрычніка, 19:00
Колькі каштуе: бясплатна
16 кастрычніка Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае аматараў скандынаўскай літаратуры на сустрэчу з шведскімі гасцямі. У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. Багдановіча, 13) пройдзе сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Грэтай Рутбёль і паэтам і раманістам Ёргенам Гасілеўскі. Акрамя пытанняў уласнай творчасці, госці распавядуць пра дзейнасць Шведскага саюза пісьменнікаў, у кіраўніцтва якога яны ўваходзяць.
Грэта Рутбёль (н.1956), старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў: «Літаратурная агенцыя піша пра мяне так: «Грэта Рутбёль доўгія гады працавала спявачкай, а цяпер піша дзіцячую літаратуру, спецыялізуючыся на вершах-песнях і папулярных дзіцячых энцыклапедыях. Дасціпнасць і арыгінальнасць – адзнакі яе фірмовага стылю». Але пачынала я з раману, тады мне было дваццаць пяць. Цяпер я – аўтарка трыццаці кніжак для дзяцей. Я перакананая, што мы можам распавядаць дзецям пра ўсе аспекты рэчаіснасці, найважнейшае пытанне ў тым, як гэта рабіць. Смерць – адна са з’яваў, пра якую мы абавязаны казаць таксама».
Ёрген Гасілеўскі (н.1961), сябра Рады Шведскага саюза пісьменнікаў.
Ёрген Гасілеўскі пачынаў як музыка і мастак, але з 1980-х перайшоў на паэзію і прозу. У сваіх дзесяці паэтычных кнігах ён шукае ўласны спосаб самавыяўлення наўзбоч спосабаў традыцыйных. Ягоны апошні па часе раман Hastigheten («Хуткасць») прысвечаны зверствам падчас генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе. Асноўныя пытанні тут, хто мае права пісаць пра гэта, чым мы мусім кіравацца і як мы павінны пра гэта пісаць. Гэта галоўныя эстэтычныя выклікі для сучаснай літаратуры, на якіх ён хацеў бы спыніцца.
Дзе: Галерэя ДК, г. Мінск, вул. Герцэна, 2А
Калі: 10 - 28 кастрычніка, серада-субота 12:00 - 20:00, нядзеля 12:00 - 18:00
Колькі каштуе: бясплатна
Аўдыёвізуальны праект на стыку тэхналогій і творчасці. Ці можа «гучаць» партрэт чалавека? Аўтары праекта паказалі, што так. Прадстаўленая экспазіцыя - гэта прастора усёпаглынальнай сінэстэзіі, якая размывае мяжы прывычнага сэнсарнага ўспрымання.
«Прадстаўляем вам «Партрэты, якія гучаць». Восем аб'ектаў аўдыёвізуальнага мастацтва - восем аўдыёвізуальных лічбавых аватараў вядомых у Беларусі творчых людзей. Мы прыглушылі святло і падрыхтавалі навушнікі, каб вы маглі цалкам пагрузіцца ў атмасферу кожнага стану. А пасля - параўнаць лічбавы і класічны партрэты. Запрашаем вас убачыць і «пачуць» усю экспазіцыю».
Яе работы пастаянна публікуюцца ў Беларусі і за мяжой, становяцца часткай міжнародных праектаў. Сфера інтарэсаў - партрэтная фатаграфія, мастацтва перформансу, узаемапранікненне тэхналогій і творчасці.
Пераможца мноства нацыянальных і міжнародных музычных конкурсаў, лаўрэат гранд-прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Найбуйнейшы ў Беларусі рэгістратар даменаў, правайдэр хостынгу і хмарных рашэнняў для бізнесу, які абслугоўвае дзве траціны ўсіх беларускіх сайтаў. На правах тэхнічнага адміністратара нацыянальных даменных зон кампанія сочыць за тым, каб .BY і .БЕЛ стабільна працавалі і развіваліся.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] http://www.bfw.by/ru/schedule/
[3] http://www.bfw.by/ru/news/belarus-fashion-week-vedushchee-sobytie-modnoj-industrii-belarusi.html
[4] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic