На фестывалі казахстанскага кіно ў Мінску з 18 па 20 кастрычніка прадставяць сем карцін на рускай мове, паведамілі [1] БЕЛТА ў пасольстве Казахстана ў Беларусі.
У час кінафоруму пакажуць сем работ казахстанскіх кінематаграфістаў у розных жанрах на рускай мове. "Фестываль адкрыецца карцінай "Амрэ", якая раскажа аб яркім, але кароткім і таямніча спыненым жыцці казахскага самародка - драматычнага тэнара Амрэ Кашаўбаева, - адзначылі ў пасольстве. - У другі і трэці дні будуць прадстаўлены такія фільмы, як "Казахскае ханства. Алмазны меч" рэжысёра Рустэма Абдрашова, "Дарога да маці" Акана Сатаева, "Сказ аб ружовым зайцу" Фархата Шарыпава, "Шал" (стары) і "Кінамеханік" Ермека Турсунава".
Для самых юных гледачоў падрыхтавалі мультфільм "Музбалак", што ў перакладзе азначае "малады беркут". Акрамя таго, у час кінафестывалю будуць праведзены майстар-класы і віктарыны аб казахскай культуры і побыце з прыемнымі сюрпрызамі.
"Трэба адзначыць, што Дні казахстанскага кіно ў Мінску прымеркаваны да маючага адбыцца афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Казахстан і, несумненна стануць адным з пацвярджэнняў дружалюбных узаемаадносін паміж нашымі краінамі", - паведамілі ў пасольстве.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/na-festyvali-kazahstanskaga-kino-bjasplatna-pakazhuts-7-kartsin-na-ruskaj-move-82098-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kino
[3] https://zviazda.by/be/tags/film
[4] https://zviazda.by/be/tags/kinateatr
[5] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan