Увечары 14 кастрычніка выратавальнікам паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні каля вёскі Мядведаўка Магілёўскага раёна. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, высветлілася, што ДТЗ адбылося з удзелам легкавога аўтамабіля "Опель Амега", кіроўца якога сутыкнуўся з ласём, у выніку чаго з'ехаў у кювет, гаворыцца [1] на сайце МНС Беларусі.
Пры дапамозе спецыяльнай прылады мужчына быў дэблакіраваны ратавальнікамі і перададзены брыгадзе медыкаў. Акрамя таго, аўтамабіль самастойна пакінулі 2 пасажыры. Пасля агляду ўсіх пацярпелых шпіталізавалі з рознымі траўмамі.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/283830/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/los
[4] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[5] https://zviazda.by/be/tags/dtz