Па стане на 09:00 15 кастрычніка ў перапісе насельніцтва Беларусі прынялі ўдзел 3 050,9 тыс. чалавек, з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў перапісаліся 1 157,3 тыс. грамадзян, паведамляе [1] агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Самы хуткі спосаб прайсці перапіс насельніцтва - зрабіць [2] гэта анлайн на сайтах www.census.by [3] або www.перепись.бел [4]. Аднак такая функцыя будзе даступная толькі да 18 кастрычніка.
Яшчэ адзін спосаб - перапісацца на стацыянарных участках да 31 кастрычніка.
З 21 кастрычніка перапісчыкі будуць праводзіць вусныя апытанні грамадзян па месцы жыхарства.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-perepisi-naseleniya-pouchastvovali-bolee-3-mln-belorusov-iz-nih-okolo-treti-onlajn/
[2] http://zviazda.by/be/news/20191004/1570162803-karespandent-zvyazdy-pratestavau-perapis-naselnictva-anlayn
[3] https://www.census.by/ru/
[4] https://www.перепись.бел/ru/
[5] https://zviazda.by/be/tags/perapis-naselnictva