«Пасадзі дрэва: зрабі Міншчыну прыгажэйшай» — такую экалагічную валанцёрскую акцыю зладзілі ў цэнтральным рэгіёне краіны.
Вучні і педагогі ў кожнай установе адукацыі пасадзілі алею, залажылі пладова-ягадны сад ці стварылі альпійскія горкі.
У акцыі брала ўдзел амаль 17 тысяч чалавек, якія пасадзілі каля 26 тысяч дрэў і кустоў.
Мерапрыемства прымеркавана да Года малой радзімы. Яго мэты — папаўненне зялёных насаджэнняў, захаванне прыроды, фарміраванне экалагічнай культуры, беражлівых адносін да прыроды ў жыхароў Міншчыны.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Фота ў мініяцюры: kubnews.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-lazouskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/minshchyna-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/valancyory
[5] https://zviazda.by/be/tags/akcyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/aleya