У Людмілы і Анатоля Кажанеўскіх з вёскі Масткі Гродзенскага раёна немалая падсобная гаспадарка. Ад дома да пашы, на якой дояць кароў, больш за кіламетр.
Для таго каб дабірацца туды, набылі мотаблок. З'явіўся і даільны апарат, а для забеспячэння яго энергіяй купілі генератар. Тады і нарадзілася ідэя накрыць усё абсталяванне «дахам» — прычэп ад мотаблока сумясцілі з задняй часткай кузава старэнькага легкавіка. Перасоўная дойка не баіцца непагадзі, з лёгкасцю даязджае туды, дзе пасвяцца каровы, а кіраваць ёй можа сама гаспадыня.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya