З 16 па 17 кастрычніка авіякампанія “Белавія” праводзіла [1] распродаж білетаў на сайце [2]. Упершыню ў акцыю былі ўключаныя ўсе рэгулярныя кірункі без выключэння. Кошт квіткоў на ўсе рэгулярныя рэйсы “Белавія” склаў 20 еўра + таксы і зборы за палёт туды-назад і 15 еўра + таксы і зборы - у адзін бок.
Як паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі, за суткі было прададзена больш за 60 тысяч месцаў, а самымі папулярнымі напрамкамі сталі Масква, Тбілісі і Калінінград. Самым танным авіябілетам у абодва бакі стаў квіток у Маскву (аэрапорт Жукоўскі) - 28,56 еўра.
Найбольшым попытам у пасажыраў “Белавія” карысталася Масква. На гэты рэйс было набыта 4 650 месцаў. Другім па папулярнасці напрамкам стала грузінская сталіца з коштам білета 84,14 еўра за палёт туды-назад. На рэйс у Тбілісі квіткі купілі 4 294 чалавекі. У топ-тры лідараў па продажах увайшоў і Калінінград. Усяго ў гэты горад было набыта 3 551 месца па цане 34,56 еўра (туды-назад). Пяцёрку самых запатрабаваных гарадоў для падарожжа замыкаюць Санкт-Пецярбург (3 310 месцаў) і Нур-Султан (2 647 месцаў). Квіткі ў/з Мінска ў Санкт-Пецярбург і назад каштавалі 54,56 еўра, а ў Нур-Султан - 73,65 еўра.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота ў мініяцюры: belrynok.by
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20191016/1571206831-belaviya-pravodzic-rasprodazh-biletau
[2] https://belavia.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/bilety
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaviya-1