18 кастрычніка вызначана апошнім днём анлайн-перапісу.
Магчымасць перапісацца праз Інтэрнэт будзе даступная толькі 18 кастрычніка на сайтах census.by [1] або перепись.бел [2].
Тыя, хто не паспеў перапісацца ў Сеціве, могуць прайсці працэдуру на стацыянарных участках [3] да 31 кастрычніка.
З 21 кастрычніка перапісчыкі будуць прыходзіць па месцы жыхарства.
Па стане на 8.30 раніцы 18 кастрычніка праз інтэрнэт перапісаліся больш за 1 мільён 800 тысяч чалавек.
Фота ў мініяцюры: belgiproles.by
Спасылкі
[1] http://census.by
[2] http://перепись.бел
[3] http://minsk-city.belstat.gov.by/perepis-naseleniya-2019/statsionarnye-uchastki/
[4] https://zviazda.by/be/tags/perapis-naselnictva