З 18 па 20 кастрычніка супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Гомельскай вобласці будуць праведзены масіраваныя адпрацоўкі аўтамабільных дарог М-5 Мінск - Гомель і Р-82 Акцябрскі - Парычы – Рэчыца.
Як паведамляе аддзяленне па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, у рабоце супрацоўнікі будуць выкарыстоўваць галосны, негалосны і змешаны контроль за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР. Нарады ДПС будуць выстаўлены ў месцах канцэнтрацыі ДТЗ і будуць мець прыборы фота- і відэафіксацыі.
Мерапрыемства скіравана на стабілізацыю дарожнага становішча, павышэнне эфектыўнасці ўплыву на стан транспартнай дысцыпліны ўдзельнікаў дарожнага руху, прафілактыку і папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў, захаванне жыцця і здароўя грамадзян.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота ў мініяцюры: freskin.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dai
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomelshchyna
[3] https://zviazda.by/be/tags/adpracouka-autadarog