17 кастрычніка амаль паўсотні спартыўных цэнтраў сталіцы з 18 гадзін і да закрыцця сталі бясплатнымі. Папярэдне запісаўшыся, усе ахвотныя маглі трапіць на познія трэніроўкі па футболе, плаванні, скалалазанні, танцах, ёзе і іншых відах спорту. А ў адным са сталічных клубах нават прайшла адмысловая вечарынка здаровага ладу жыцця, гасцей якой прапускалі толькі ў спартыўным адзенні!
«Ноч фітнесу» праходзіць у Мінску другі раз і бліжэй знаёміць прыхільнікаў актыўнага жыцця з разнастайнымі спартыўнымі кірункамі. Сёлета, напрыклад, падчас YoPRO Fitness Night алімпійская чэмпіёнка Аляксандра Герасіменя праводзіла заняткі па плаванні для дарослых, заслужаная артыстка Беларусі Марына Вежнавец зладзіла майстар-класы па харэаграфіі ў сваёй балетнай школе, а пад кіраўніцтвам сяміразовага чэмпіёна Беларусі, трэнера USBC па боўлінгу Дзмітрыя Шылкіна удзельнікі акцыі маглі навучыцца правільна кідаць шары і збіваць кеглі.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/fitnes
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[6] https://zviazda.by/be/tags/noch-fitnesu