За студзень - верасень айчынныя наймальнікі заключылі ў Мінску 5 017 працоўных дагавораў з замежнымі спецыялістамі (за такі ж перыяд 2018 га - 4 292), паведаміў [1] агенцтву Мінск-Навіны начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Юрый Баранаў.
З іх з грамадзянамі Кітая - 2 824, Украіны - 680, Узбекістана - 384, Азербайджана - 137, Турцыі - 136. Прыняты таксама на працу грамадзяне Літвы, Грузіі, Таджыкістана, ЗША, Сербіі, Ірана, Італіі і іншых дзяржаў.
- Большасць тых, хто ўехалі - амаль 2 тыс. чалавек - працуюць у будаўнічым сектары. Напрыклад, мулярамі, цяслярамі, бетоншчыкамі, арматуршчыкамі, мантажнікамі. 126 чалавек ўзначалілі ўласныя прадпрыемствы. 312 занятыя ў гандлі і грамадскім харчаванні. Астатнія размеркаваліся па іншых сферах дзейнасці, - адзначыў Юрый Баранаў.
Фота ў мініяцюры: kakprosto.ru
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/stolichnye-nanimateli-stali-bolshe-zaklyuchat-trudovyh-dogovorov-s-inostranczami/
[2] https://zviazda.by/be/tags/naymalniki
[3] https://zviazda.by/be/tags/zamezhniki
[4] https://zviazda.by/be/tags/budaunichaya-sfera
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk